Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла

22.09.2018 - 23.09.2018 16:00 - 16:00 Моладзевы Тэатр Эстрады (вул. Маскоўская 18а) ад 6.50 руб.

Новыя прыгоды літары “Ў” 22 верасня!

Пасля таго, як літара “Ў” са сваімі сябрамі перамаглі злога чараўніка Зюзю, урэшце надышла Вясна, а потым і Лета. Ярыла-Сонца саграваў зямлю, прырода і людзі песціліся ў цяпле і радасці.

Але разбэсціліся людзі, перасталі Ярылу паважаць, сталі ўдаваць, нібы Ярыла цяпер назаўсёды з імі, і нібы нават на службе ў іх.

Сталі нават казаць, што непатрэбен Ярыла, ды і навогул духі беларускай зямлі непатрэбныя, ды і сама Беларусь, з яе культурай, мовай і старадаўнімі звычаямі непатрэбная, а сонца і так свеціць і свяціць надалей будзе.

Спрабавала Літара “Ў” утрымаць людзей ад такой дурасці – але не паслухалі яе людзі. Больш за тое – сказалі, што літары такой не ведаюць і ведаць не хочуць.

Аслабеў Ярыла ад такой хцівасці і дурасці людской. Разумная літара “Ў” вырашыла – каб не звёўся канчаткова Ярыла, трэба ратаваць яго. І выправіла Літара “Ў” Ярылу-Сонца ў вырай, каб там ён вярнуў сваю сілу. А можа да гэтага часу людзі і адумаюцца…

22 верасня, 16.00
Моладзевы тэатр эстрады (вул. Маскоўская, 18а)
Інфалінія: +375296490888

Квіткі ад 6.50 руб. на сайтах і ў касах аператараў Kvitki.by, Smsbilet.by, Ticketpro.by
Дзецям да 3 год – бясплатна


Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Творчая сустрэча з Аляксандрам Карнаухам у Фларэнцыі

14.03.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці (Via G. Garibaldi, 79)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ