Як напісаць артыкул у Вікіпедыю? Чацвёртая сустрэча ў Вільні і анлайн

19.07.2024 18:30 - 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае


У пятніцу, 19 ліпеня, у CreateCulture Space — чацвёртая сустрэча з дасведчанымі аўтарамі Вікіпедыі.







Дата: 19 ліпеня

Час: 18.30 (час віленскі, гэта 17.30 па Варшаве і 18.30 па Мінску)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня і анлайн 




Гэтым разам — з Уладзіславам Гарбацкім, сацыялінгвістам, пісьменнікам і перакладчыкам, абмяркуюць gender gap у Вікіпэ(е)дыі.



Вы даведаецеся: 


Што такое gender gap і як у Вікіпэ(е)дыі можна развязаць дадзеную праблему. Вынікі гендарнага выраўнівання ў Вікіпэ(е)дыі на прыкладзе створаных і зрэдагаваных спадаром Уладзіславам артыкулаў. 

Як яшчэ, апрача стварэння артыкулаў і, адпаведна, павялічэння жаночай бачнасці ў Вікіпэ(е)дыі, можна спрыяць пераадоленню gender gap. 


Бярыце з сабой камп’ютары, добры настрой і інфармацыю на тэму, у якой жадаеце стварыць артыкул. 




Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 ля гатэля «Тураў+»

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ