Як рэкламаваць культурніцкія падзеі і прадукты? Разбіраем на жыццёвых прыкладах у Лідзе

27.02.2014 18:00 - 20:00 Лідскі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры “Спадчына” (г.Ліда, вул. Савецкая, 12) Бясплатнае

27 лютага кампанія “Будзьма беларусамі!” праводзіць адмысловае ток-шоу, прысвечанае пытанням рэкламы культурніцкіх падзей, праектаў і іншых “прадуктаў” у сацыякультурнай сферы.

Як сутыкаюцца дзейнасць традыцыйных установаў культуры і маркетызаванае мысленне сённяшняга грамадства? Ці хапае лідчанам інфармацыі пра культурніцкія падзеі, што праводзяцца ў горадзе? Якіх складанасцяў і памылак можна пазбегнуць усім гульцам на сённяшнім культурніцкім рынку? Гэтым і іншым, самым жывым і набалелым пытанням будзе прысвечаная сустрэча ў Лідскім цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры ў чацвер, 27 лютага. Афлайнавае ток-шоу стане часткай серыі дыскусійна-прэзентацыйных сустрэч, аб’яднаных агульнай ідэяй “Культура паляпшае жыццё!” ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

У размове возьмуць удзел культурніцкія мэнэджары з г. Ліды і адмыслова запрошаныя госці: Крысціна Хомбак, арт-дырэктар бараКуба, мэнэджар праектаў у парку атракцыёнаў (Горадня), і Павал Касцюкевіч, арт-дырэктар Літаратурнага Дома«Логвінаў» (Мінск).

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў развіцці культурніцкага жыцця свайго горада!

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Андрэя Савіча «Жывапіс па палатне, паперы і сэрцы» ў Мінску

02.08.2025 18:00 - 14.09.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Валянціны Ляховіч «Цягнік часу» у Віцебску

13.08.2025 17:00 - 28.09.2025 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «Васільковае трымценне» ў Мінску

05.09.2025 11:00 - 10.10.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей, выставачны корпус (вул. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ