Як Янка Купала і Якуб Колас ездзілі на Беламорканал: лекцыя ў Мінску

23.02.2022 19:00 - 20:30 Silver Screen Cinemas у гандлёвым цэнтры Dana Mall (вул. Пятра Мсціслаўца, 11) Бясплатнае

Гісторык Антон Дзянісаў ладзіць новую лекцыю з цыклу мінскіх гісторый і гэтым разам распавядзе пра паездку беларускіх літаратараў на сталінскія будоўлі.



Дата: 23 лютага

Час: 19.00

Месца: Silver Screen Cinemas у ГЦ Dana Mall, вул. П. Мсціслаўца, 11, Мінск

Аднойчы 120 савецкіх дзеячаў культуры, сярод якіх былі і беларускія літаратары, ступілі на борт парахода, які плыў па Беламорска-Балтыйскім канале. Перад імі стаяла задача на аснове назіранняў за зняволенымі напісаць калектыўную працу на славу правадыра і чэкістаў, якія, утаймаваўшы прыроду, стварылі Новага чалавека. Якім выйшаў твор і як склаліся лёсы ўдзельнікаў гэтага праекта, вы зможаце даведацца на лекцыі 23 лютага.

Што мы ведаем аб адносінах улады і інтэлектуала? І што мы ведаем пра такія адносіны ў Савецкай Беларусі ў 1930-я? Інтэлектуал мог быць адначасова і ахвярай, і саюзнікам, і сапернікам каласальнай дзяржаўнай машыны і яе агітпрапа. Ды і самі ўлады жадалі быць і строгімі настаўнікамі для творцаў, і магутнымі апекунамі, і самі хацелі далучыцца да славы і мастацтва.


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Сустрэча з Дзянісам Майтаком у Мінску

19.03.2026 (19:00 - 20:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Акустычны Вольскі ў Капенгагене

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Ungdommens Demokratihus (Slagtehusgade 10a)

Дзень Волі ў Таронта

21.03.2026 (13:15 - 18:00) 524 St Clarens Ave (524 St Clarens Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ