Якубу Коласу — 140! Святкуюць усе!

03.11.2022 - 04.11.2022 09:30 - 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Бясплатнае

Да 140-годдзя Якуба Коласа ў Мінску ды іншых гарадах ладзяць нямала імпрэз.



Дата: 3 і 4 лістапада

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск


Трэцяга лістапада ў 9.30 да помніка Якубу Коласу ў Мінску ўскладуць кветкі. Апоўдні ў гэты дзень у Стоўбцах адкрыюць помнік паэту.

А ў 12.30 ў Мікалаеўшчыне, на Коласавай сядзібе, распачнецца свята «Такі ўжо звычай беларускі» з чытаннем вершаў, квізамі ды выступамі гуртоў.


На наступны дзень, 4 лістапада, завітайце ў музей Якуба Коласа ў Мінску — асноўныя падзеі будуць тут.

У 10.30 распачнецца навуковая канферэнцыя «Каласавіны».

А 15-й урачыста адкрыецца выстава «Інскрыпты Якуба Коласа», дзе сабраныя розныя дароўныя надпісы на кнігах дзядзькі Якуба.

А 16-й жа пачнецца святочная вечарына «І да сонца коласам узняцца...» з удзелам нашчадкаў Якуба Коласа ды літаратараў.


Завітвайце!




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ