Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч у антываеннай імпрэзе ў нямецкім Грацы

26.03.2022 18:00 - 20:00 Literaturhaus Graz (Elisabethstraße 30) Бясплатнае

26 сакавіка Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч бяруць удзел у літаратурнай імпрэзе салідарнасці з Украінай «Замест гэтага ўпалі бомбы», якую ладзіць Міжнародны дом пісьменніка ў Грацы.



Дата: 26 сакавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Literaturhaus Graz, Elisabethstraße 30, Грац

Удзельнікі імпрэзы — пісьменнікі і паэты з розных краін — прачытаюць тэксты беларускіх і ўкраінскіх літаратараў, а таксама ўласныя творы.

Прагучаць творы Святланы Алексіевіч, Юрыя Андруховіча, Ірыны Фінгеравай, Вольгі Гапеевай, Назара Ганчара, Галіны Крук, Сяргея Жадана ды іншых. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ