Юля Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч у Варшаве

14.06.2022 19:00 - 20:30 Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6/2) Бясплатнае

14 чэрвеня ў Варшаве свае новыя кнігі паэзіі прэзэнтуюць Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева — беларускія літаратары, якія цяпер жывуць у аўстрыйскім Грацы.


Дата: 14 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава


Супраціў і эміграцыя, улада мовы і мова ўлады, пошук каранёў і вандроўныя цыркі Еўропы, цела і цэльнасьць, Беларусь як Еўропа і Еўропа як выспа — асноўныя тэмы іх паэтычнай творчасьці.

«Вершы» — першы паэтычны зборнік Альгерда Бахарэвіча, у які ўвайшлі тэксты з розных кніг (у тым ліку з рамана «Сабакі Эўропы»). Творы ў кнізе друкуюцца як кірыліцай, так і беларускай лацінкай.

«Воўчыя ягады» — новы зборнік Юлі Цімафеевай, куды ўвайшлі як творы, напісаныя за апошні год, так і вершы з ранейшых кніг, што шмат разоў гучалі на розных сцэнах і ў розных эўрапейскіх гарадах. Абедзьве кнігі выйшлі ў траўні 2022 году ў выдавецтве «Вясна» ў Празе (Чэхія).

На імпрэзе прагучаць вершы ў аўтарскім выкананні. Кнігі Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай можна будзе набыць і атрымаць аўтограф. У праграме таксама размова з гасцямі, дыскусія, музыка ды віно.

Прыходзьце, уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Квіз «А што ты ведаеш пра БНР?» у Любліне

21.03.2026 (18:00 - 20:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Салігорскага раёну» ў Мінску

28.03.2026 (15:00 - 17:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ