Юр’я ў Пагосце

06.05.2024 15:00 - 18:00 (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобл.) Бясплатнае


У панядзелак, 6 траўня, у Пагосце, што ў Жыткавіцкім раёне, святкуюць традыцыйнае свята Юр’я і ладзяць Юраўскі карагод.





Дата: 6 траўня

Месца: в. Пагост, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобл.



Абрад з унікальнымі ўзорамі старажытных песенных карагодаў, маляўнічымі народнымі касцюмамі і абрадавым хлебам (каравай, які называецца «карагод») стаў першай у Беларусі ахоўнай нематэрыяльнай культурнай спадчынай — у 2004 годзе. А ў 2019-м ён унесены ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 

На Беларусі Юр’я лічылася адным з самых вялікіх, самых папулярных гадавых свят. 

Абрад уключае ў сябе дзеянні, накіраваныя на зварот да Бога з просьбай аб добрым ураджаі. Асноўныя — выпяканне абрадавага каравая ды ваджэнне карагодаў у полі. 


Захавальніцы — пажылыя кабеты — удзельніцы народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Міжрэчча». 

Вас чакае выраб і ўпрыгожванне абрадавага хлеба — «карагода», шэсце па вёсцы з ім, зоркай, абразам і граблямі, на якія начэплены зялёны фартух (у поле яго змяняюць на чырвоны), кіраванне карагодаў на полі ды абыход двароў з карагодамі. 


Завершаць святочны дзень зноўку карагоды, танцы і гульні, якія доўжацца да позняга вечара. 



Прыязджайце ды клічце сяброў ды сяброў вашых сяброў!








Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Мікіта Найдзёнаў у Філадэльфіі

17.05.2026 (17:00 - 19:00) (2337 Philmont Ave, Suite 109 Huntingdon Valley)

Імпрэза «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020» у Познані

19.05.2026 (17:00 - 20:00) Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu (Sala Lubrańskiego, Collegium Minus) (ulica Henryka Wieniawskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ