Заняткі для дзяцей “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”

16.09.2018 13:00 - 13:00 Нацыянальная бібліятэка (прасп. Незалежнасцi, 116) 4 руб. 50 кап.

Запрашаем 16 верасня дзетак 8–12 гадоў і іх бацькоў на заняткі “Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі”.

Бібліятэка – гэта найперш дом, дзе жывуць кнігі. На занятках удзельнікі пазнаёмяцца з будынкам самай вялікай бібліятэкі краіны і даведаюцца, як арганізавана ў ім кніжнае жыццё. Дзецям будзе прапанавана паглядзець на бібліятэку не толькі як карыстальнікам. Падчас заняткаў яны стануць бібліятэкарамі і будуць ажыццяўляць пошук дакументаў у электронным каталогу, спрабаваць адшукаць кнігу ў падсобным фондзе і абслужыць карыстальніка. Удзельнікі пабываюць у незвычайнай чытальнай зале – зале рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх кніг, дзе чытаюць толькі навукоўцы. Заняткі завершацца творчым заданнем – кожны ўдзельнік зробіць сваё каляровае афармленне галоўнай бібліятэкі краіны.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне кніжнай культуры адбываецца з дапамогай дыялогу, гульняў і творчасці.

Пачатак мерапрыемства а 13-й гадзіне.

Працягласць: 60 хвілін.

Кошт: 4 руб. 50 кап.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Сустрэча з Антонам Бяляевым у Кракаве

08.05.2026 (18:30 - 20:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Сустрэча з Аленай Германовіч у Варшаве

10.05.2026 (14:00 - 15:30) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ