Заслаўскі фэст «Саламяны сонцакруг. Краіна млыноў, палёў і рамеснікаў»

01.10.2023 13:30 - 17:30 Этнаграфічны комплекс «Млын» і «Кузня» (зав. Савецкі, д. 8) Бясплатнае

1 кастрычніка 2023 на тэрыторыі экспазіцыйна-выставачнай прасторы «Этнаграфічны комплекс «Млын» і «Кузня»» Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» мае прайсці Заслаўскі фэст «Саламяны сонцакруг. Краіна млыноў, палёў і рамеснікаў».


Дата: 1 кастрычніка

Час: 13:30 — 17:30

Месца: Этнаграфічны комплекс «Млын» і «Кузня» (зав. Савецкі, д. 8, г. Заслаўе, Мінскі р-н)

Фэст восеньскага сонца, маляванага неба, саломапляцення, радасці свежага хлеба і местачковых палетак «Саламяны сонцакруг» прысвечаны заканчэнню земляробчага году і традыцыі рыхтавання да года новага — пасеву азімага жыта.

У праграме майстар-класы і адукацыйная праграма, лекцыі, выступы музычных гуртоў і народныя танцы, рамесніцкія рады і дзіцячая зона і шмат чаго яшчэ... 

А самае галоўнае — засеў жытніх палетак, — невялічкіх, але ж наскіх, — калі кожны ўдзельнік арт-акцыі мае магчымасць пасыпаць сваю ўласную жменю зерня ва ўзараную глебу. 

Падрабязная праграма — на афіцыйным сайце Запаведніка і старонках у сацыяльных сетках бліжэйшымі днямі.


Кантакты: тэл.: +375 44 546 61 84

e-mail: nea@zaslaue.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ