Завяршаем год разам са Спеўным сходам

19.12.2017 19:00 - 19:00 Прастора “Кто такой Джон Голт?” (вул. Шорная, 20) Уваход вольны

19 снежня а 19 гадзіне адбудзецца апошні Спеўны сход 2017 года. Завяршаем сезон ва ўтульнай атмасферы ў прасторы “Кто такой Джон Голт?” (Шорная, 20)

Падчас схода вас чакае:

  • Канцэрт аўтэнтычнага палескага гурта “Вытокі” з вёскі Дзятлавічы. Таксама ўсе змогуць паўдзельнічаць у сапраўдным калядным абрадзе
  • Разам з Сержуком Доўгушавым развучым і заспяваем калядныя песні
  • Шмат сюрпрызаў і святочны настрой

+ Конкурс “Спяваць можа кожны” на лепшае выкананне каляднай песні пры падтрымцы symbal.by

Уваход вольны!

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8 029 565 72 18, 8 029 341 51 43

Спеўны сход у сацыяльных сетках
Facebook
VK
Instagram


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Свята «Купальскія Агні» ў мінскім батанічным садзе

04.07.2026 10:00 - 05.07.2026 23:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Купалле з гуртом NOCHY ў Таліне

12.07.2026 (15:00 - 19:00) Талінскі батанічны сад (пляцоўка «Sirelid») (Kloostrimetsa tee 52)

Вандроўка з Мінска па Паўночнай Стаўбцоўшчыне

18.07.2026 (09:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ