Жаночы клуб у Беластоку

12.01.2024 19:00 - 21:00 Хаб Новая Зямля (Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

Запрашаюцца жанчыны і мужчыны на сустрэчу, прысвечаную пераадоленню стрэса.


Дата: 12 студзеня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Хаб Новая Зямля, Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток

Стрэс становіцца неад’емнай часткай жыцця любога сучаснага чалавека, крызісы змяняюцца адзін адным. У такіх умовах клопат аб сваім эмацыйным стане ператвараецца ў задачу кожнага дня.

Што такое стрэсавая рэакцыя? Навошта яна існуе? 

Як дапамагаць сабе і сваім блізкім перажываць стрэс найбольш экалагічным чынам? Пра гэта ўсё пагаворым у пятніцу. Закранем таксама тэму панічных атак, іх прычыны і самадапамогу пры ПА.

Таксама будзем рабіць розныя дыхальныя практыкаванні (параноямы), тэхнікі зазямлення і медытацыі і тд.

Правядуць сустрэчу:

Ганна — псіхолаг, гештальт-тэрапеўт
Іна — выкладчык хатха-ёгі.

Рэгістрацыя @Krasa4ka

Сустрэча бясплатная, данат па сэрцы.

Колькасць месцаў абмежавана.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дыскусія «Словы Ханны Арэнт для сённяшняга свету» ў Вільні

16.04.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі ўніверсітэт, інстытут міжнародных стасункаў і палітычных навук (паверх 4, аўдыторыя 402) (Vokiečių 10)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

Сустрэча для абітурыентаў польскіх ВНУ MentorUp у Варшаве

18.04.2026 (14:30 - 16:30) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ