Журналісты vs актывісты: як знайсці паразуменне? Сустрэча прэс-клуба ў Барысаве

29.03.2018 19:00 - 19:00 гастрапаб “Fабрика” (г. Барысаў, вул. Даўмана, 78) Уваход вольны

У сучасным свеце сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць ключавую ролю, бо менавіта яны ўплываюць на грамадскую думку і даносяць да сваіх чытачоў/слухачоў неабходныя мэсіджы. Але нярэдка здараецца так, што неабыякавыя і актыўныя грамадзяне застаюцца са сваімі праектамі і задумамі на ўзбочыне інфармацыйнага поля. А журналісты, у сваю чаргу, не заўсёды могуць зразумець, што навіна сапраўды вартая розгаласу.

Хто вінаваты і як змяніць гэтую сітуацыю? Якім чынам грамадскім актывістам зацікавіць сваёй дзейнасцю тых, хто піша, а медыям – убачыць сярод вялікай колькасці падзеяў сапраўды значную сацыяльную з’яву, якая з дапамогай СМІ можа і павінная выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве? Як расказаць гісторыю пра валанцёра ці грамадскае аб’яднанне, якую прачытаюць тысячы?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць журналістаў, блогераў і грамадскіх актывістаў Барысава абмеркаваць гэтыя важныя пытанні і разам знайсці магчымыя рашэнні на сустрэчы прэс-клуба разам з цікавымі і дасведчанымі спікерамі:

Яся Каралевіч-Картэль (Мінск), рэдактарка інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by;

Настасся Баброўская (Барысаў), журналістка партала Ex-press.by;

Алена Аўтушка (Барысаў), грамадская актывістка і журналістка, старшыня Барысаўскай жаночай грамадскай арганізацыі “Правінцыя”.

Вы – грамадскі актывіст, ладзіце цікавыя мерапрыемствы, абараняеце і прасоўваеце грамадскія інтарэсы і пра вас не піша прэса? Спытайце, чаму!

Вы – журналіст ці блогер, а грамадскія актывісты дасылаюць вам няўцямную інфармацыю ці нецікавыя запрашэнні? Падзяліцеся, як пісаць так, каб гэта вас зачапіла.

Каб узяць удзел у сустрэчы, калі ласка, пакіньце анлайн-заяўку да 28 сакавіка  ўключна.

29 сакавіка, Барысаў, гастрапаб “Fабрика”, вул. Даўмана, 78.

Пачатак: 19.00

Даведкі: +375297121803, razam@budzma.by


Вам можа быць цікава

Калядныя спевы ў Мінску

24.12.2025 20:00 - 27.12.2025 22:00 Пясочніца (пр-т Машэрава, 11/10)

«Hamanina» ў Познані

28.12.2025 (19:00 - 21:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ