• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Гродна

Жывая бібліятэка “Мовы свету” ў Гародні

Пачатак: 21.02 (18:30)
Канец: 21.02 (18:30)
Будзёнага 48а-86
Кошт: Уваход вольны
Google

Пазнаёміцца з больш за 15 мовамі свету зможаце з нагоды Міжнароднага Дня Роднай Мовы

Калі цябе цікавіць замежныя мовы і хочаш пашырыць свае веды, табе цікава пачуць мовы розных народаў, груп і краінаў, калі табе здаецца, што ў Гродне людзі размаўляюць толькі на беларускай і рускай, можа, яшчэ часам польскай, і ты хочаш пераканацца, што гэта не так – “Жывая Бібліятэка: мовы свету” – гэта мерапрыемства для цябе!

Падчас мерапрыемства, якое адбудзецца ў Гродне 21 лютага, у Міжнародны Дзень Роднай Мовы, вы зможаце пачуць больш за 15 розных моваў – ад карэйскай і кітайскай, праз арабскую, літоўскую, нямецкую, гішпанскую, сербскую па афрыканскія мовы ігба і ндаў. Не адбудзеся таксама без беларуска і рускай – дзяржаўных моваў нашай краіны.

Пра іх распавядуць насьбіты моваў, якія жывуць у Гродне, а таксама людзі, якія з захапленнем іх вывучаюць. Яны пазнаёмяць вас з гісторыя мовы, распавядуць, на якіх тэрыторыях гэтымі мовамі карыстаюцца, распавядуць цікавую інфармацыю, а таксама навучаць асноўным словам і карысным зваротам.

Жывая Бібліятэка: Як гэта працуе?

Жывая бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Замест звыклых кніг тут выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якімі яны гатовы падзяліцца з чытачамі.

Прынцып працы Жывой бібліятэкі такі самы, як і ў звычайнай: «чытачы» прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць «кнігу» і «чытаюць» яе на працягу пэўнага часу.

Падчас Жывой Бібліятэкі “Мовы свету” адбудуцца тры раунды прэзентацыі, таму ў вас будзе магчымасць паразмаўляць з 1-3 “кнігамі”.

Мерапрыемства адбудзецца 21 лютага (серада) у 18.30 па адрасу Будзёнага 48а-86 (уваход з унутранага дворыка ў будынку польскага пасольства)

Уваход вольны!

Запрашаем далучыцца да падзеі ў сацсетях: фб і вк. Там, акрамя асноўнай інфармацыі, арганізатары кожны дзень пішуць нейкія цікавосткі пра мовы, якія мы пачуем на Жывой Бібліятэцы.

Даведка: Міжнародны Дзень Роднай Мовы адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага з 1999 году . Гэты дзень быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Мэтай свята з’яўляецца заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу

Арагнізатарам “Жывой бібліятэкі: мовы свету” з’яўляецца ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Мерыпрыемства арганізуецца ў рамках цыклу сустрэчаў Tandem Evenings in Hrodna.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип