“Зімовая рапсодыя” ад музычнага праекта “Bon Voyage”

06.12.2017 19:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) 10 рублёў

10 снежня (нядзеля) 2017 года Нацыянальны мастацкі музей запрашае ў музычны ваяж! “Зімовая рапсодыя” ад музычнага праекта “Bon Voyage” – гэта дзіўнае, напоўненае яркімі фарбамі падарожжа, якое не пакіне абыякавым беларускую публіку.

Ад Расіі, Венгрыі і Аўстрыі да Бразіліі і Аргенціны па заснежаных снежаньскіх дарогах з мелодыямі Ф. Легара, К. Давыдава, А. Дворжака, Ф. Крэйслера, А. П’яцолы, Л. Андэрсана, А. Вівальдзі. Для вас будзе гучаць вытанчаная класіка, традыцыйныя калядныя гімны і фантазіі на народныя тэмы. Сапраўдным падарункам стане неверагодна прыгожы танец з веерамі ў выкананні юнай танцоркі з Кітая.

У канцэрце бяруць удзел:

Вольга Перагуд (сапрана)

Святлана Стэфаненка (фартэпіяна)

Эла Іванова (скрыпка)

Лізавета Вільчык (флейта)

Алёна Сергяенка (гітара)

Анастасія Ярашук (віяланчэль)

Таццяна Бяразоўская (перкусія)

Ванг Юнхан (харэаграфія)

Музычны праект “Bon Voyage” існуе з 2014 года. За гэты час дзяўчаты пазнаёмілі беларускую публіку з мелодыямі Італіі, Іспаніі, Францыі, Турцыі, Венгрыі, Фінляндыі, рытмамі Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі. У 2015 годзе праект прыняў удзел у святкаванні 70-годдзя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый; разам з цягніком ААН калектыў праехаў з канцэртамі па ўсёй краіне. А ўлетку 2017 года праект стаў адным з хэдлайнераў Дзён Культуры Фінляндыі ў Мінску. Праект аб’ядноўвае маладых музыкаў, лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Пачатак канцэрта а 19-й гадзіне.

Месца правядзення: фае музея.

Кошт білета – 10р. Білеты можна набыць у касе музея.


Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Калякалядныя івэнты беларускай супольнасці ў Познані

27.12.2025 15:00 - 29.12.2025 21:30 Розныя лакацыі (Розныя лакацыі)

Раство па-беларуску ў Варшаве

28.12.2025 (15:00 - 20:00) "Дaліна скарбаў" (Puławska, 114)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ