«Зімовыя маразы» ў беларускім Скансэне

22.01.2017 13:00 - 14:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) 3 - 5.50 руб.

Зіма – гэта перыяд траскучых маразоў і коўзання на санках, перыяд поўны цудаў, весялосці і добрага настрою. Каб адчуць хараство і магію беларускай вёскі ўзімку, запрашаем вас прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Зімовыя маразы» і пазнаеміцца з традыцыйнай беларускай абраднасцю.

Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • Пазнаёміцца з зімовым адзеннем беларусаў і сфатаграфавацца ў ім;
  • Прыняць удзел у майстар-класах;
  • Апрабаваць музейную «этналыжню» (пры наяўнасці ўласнага лыжнага рыштунку);
  • Прыняць удзел у акцыі «Дзень сэлфі ў музеі» (#БеларускіСкансен; #museumselfie);
  • Атрымаць асалоду ад традыцыйнай народнай музыкі!

У мерапрыемстве прыме ўдзел фальклорны музычны калектыў «Жвавы карчмар».

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у культурна-адукацыйным мерапрыемстве «Зімовыя маразы»!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 5.50 руб.;
  • для студэнтаў – 4.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля в.Азярцо

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі.


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ