Zisl Slepovitch Ensemble з канцэртам у Коўне

29.05.2022 16:00 - 17:30 Летняя сцэна Kaunas 2022 (Ратушная плошча) Бясплатнае


29 траўня ансамбль Зісла Сляповіча, славутага джазмена, музыказнаўцы ды кампазітара родам з Мінска, грае канцэрт у Коўне. Не прапусціце!



Дата: 29 траўня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Летняя сцэна Kaunas 2022, Ратушная плошча, Коўна


Zisl Slepovitch Ensemble — міжнародны камерны калектыў (Нью-Ёрк-Берлін) з пяці музыкаў, сярод якіх Саша Лур’е (вакал), Зісл Сляповіч (духавыя, вакал), Джошуа Кэмп (акардэон, клавішныя, гітара) , Крэйг Джудэльман (скрыпка) і Дзмітрый Ішэнка (кантрабас).

Слухачоў чакае музычнае падарожжа памяці тых, хто перажыў Халакост, чые сведчанні ды песні былі запісаныя для відэаархіва Fortunoff у Ельскім універсітэце.

Песні і вершы, якія прагучаць, першапачаткова гучалі ў вёсках і гарадах, па ўсёй Польшчы і Літве, а таксама ў гета і канцлагерах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яны вельмі асабіста перадаюць гісторыю таго перыяду.


У 2018 г. Відэаархіў сведчанняў Халакосту Fortunoff разам з музыкамі Зіслам Сляповічам і Сарай Гарыбавай распачаў выпуск альбома песень, узгаданых у сведчаннях сведкаў Халакосту. Больш за 12 000 гадзін запісанага матэрыялу — на больш чым дзясятку моў — прадстаўляюць тысячы людзей, чые гісторыі жыцця даюць зразумець досвед тых, хто перажыў Халакост.

Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Кніжны клуб ТБМ абмяркуе Горвата анлайн

17.06.2026 (20:00 - 22:00) чат кніжнага клуба Таварыства беларускай мовы

Канцэрт «Падгайская грае Падгайскую» ў Варшаве

26.06.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ