Зялёныя вебінары

04.02.2025 - 13.03.2025 18:30 - 19:30 анлайн Бясплатнае

У аўторак, 4 сакавіка, Зялёны партал распачынае зялёныя вебінары.

Гэта серыя сустрэч з экспертамі, якія дапамогуць разабрацца ў экалагічных выкліках і рашэннях для будучыні. Пагавораць аб гарадах, транспарце, біяразнастайнасці і энергетыцы — на зразумелай мове і з адказамі на вашы пытанні.


Вось праграма:

 4 сакавіка, аўторак (18:30 — 19:30)
«Гарады будучыні: як спраўляцца з крызісамі ў камунальнай сферы».

Спікер — Уладзімір Зуеў, магістр палітычных навук, старшыня праўлення фонду «Неруш Натура», член каардынацыйнага камітэта Беларускай Нацыянальнай Платформы Форума Грамадзянскага Таварыства Усходняга Партнёрства.

 
6 сакавіка, чацвер (18:30 — 19:30) — «Біяразнастайнасць для людзей і планеты. Значэнне, пагрозы, новыя тэндэнцыі ў захаванні».

Спікерка — Ірына Макарэвіч, экспертка па захаванні біяразнастайнасці.

 
11 сакавіка, аўторак (18:30 — 19:30) — «Транспарт і яго экалагічнасць. Што зараз адбываецца ў Беларусі? Нашы адказы на вашыя пытанні».

Спікер — Павел Гарбуноў, эксперт па транспарце.

 
13 сакавіка, чацвер (18:30 — 19:30)
 — «Уразлівасць энергетычнай сістэмы Беларусі да знешніх і ўнутраных шокаў».

Спікер — Яўген Макарчук, спецыяліст у галіне энергетыкі.



Вам можа быць цікава

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ