10 выдатных беларусак, пра якіх вы маглі не ведаць, а яны стваралі Беларусь

На адукацыйнай платформе «Васьміног» выйшаў навучальны курс, які распавядае пра дзесяць малавядомых беларускіх жанчын ХІХ-ХХ стагоддзяў. Яны зрабілі значны ўлыў на развіццё культуры, навукі і іншых сфераў дзейнасці ў Беларусі, аднак цяпер малавядомыя шырокай аўдыторыі. Стваральнікі курса імкнуліся выправіць гэта і распавесці пра беларусак.
zhanovzyia-abrysy.png

Для чаго і пра каго курс

Курс дапаможа ўбачыць месца жанчын у беларускай гісторыі і адкрыць для сябе новыя імёны беларусак, што вынаходзілі для нас Беларусь. Апроч таго, ён дапаможа знайсці для сябе «ролевыя мадэлі» і натхняцца імі ў прафесійным развіцці.

У адукацыйным курсе вы даведаецеся гісторыі жыцця:

  • Соф’і Федаровіч — заснавальніцы брытанскага балету

  • Зінаніды Мажэйка — першай беларускай прадзюсаркі этнічнай музыкі

  • Таццяны Бірыч — легенды беларускай афтальмалогіі

  • Вольгі Якушка— даследчыцы беларускіх азёраў Надзеі Шнаркевіч — беларускай асветніцы і рэдактаркі

  • Валянціны Лемцюговай — даследчыцы і абаронцы беларускай мовы

  • Ганны Цюндзявіцкай — аўтаркі першага гаспадарчага бестселера на беларускіх землях

  • Бальбіны Світыч-Відацкай — адной з першых беларускіх скульптарак

  • Марыі Младзяноўскай-Дырдоўскай — даследчыцы беларускай фаўны

  • Эльзы Зубковіч — адной з першых беларускіх кампазітарак.

Кім яны былі, як жылі, працавалі і аб чым марылі гэтыя выдатныя беларускі — пра ўсё гэта вы даведаецеся ў матэрыялах адукацыйнага курса «Абрысы Беларусі».

Дадатковыя бонусы

Матэрыялы дасяжныя на платформе курса. Пасля праходжання гісторыі пра кожную з гераінь можна атрымаць паштоўку з атмасферай яе працоўнага месца. Паштоўкі прыдумаў і стварыў беларускі мастак Юры Таўбкін.

Акрамя гэтага, гісторыі жанчын можна слухаць на Spotify