15 чэрвеня ў “Пружанскі палацыкe” адбыўся фестываль сучаснага мастацтва “Рэха Даху”

На адзін летні вечар сядзібны дом дзевятнаццатага стагоддзя, размешчаны ў старым парку, перамясціўся “назад у будучыню”. Машына часу, якая здзейсніла гэтае падарожжа, стаў разнастайны арсенал сучаснага мастацтва ад перфомансу, кінапаказу, выстаў карцін і фота да электроннай музыкі і паэтычных чытанняў.

У класічным інтэр’еры Палацыка рэалістычна выглядалі карціны Алеся Родзіна, якія аўтар прывёз з Берліна. Моцна ўздзейнічала на гледача скульптура Паўла Вайніцкага.

Музей наведалі дзесяткі жыхароў Пружан рознага веку. Сярод гледачоў было шмат моладзі, дзяцей.  У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыліся  выступы паэта, музыкі Віктара Сямашкі, спевака Рамана Яраша і перакладчыка, мастака  Юрася Барысевіча.

Удзельнікі танцаў, якія арганізоўвала і акампаніравала Алена Прохарава, былі ўзнагароджаныя падарункамі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой адбываліся выступы.

1

 

3

5

6

7

8

11

13

15

16

17

19