20 снежня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца прэзентацыя кніг Мікалая Плавінскага.
Кніга “Бітва на Нямізе. 3 сакавіка 1067 года” прысвечана адной з самых знакамітых падзей айчыннай гісторыі эпохі Сярэднявечча – бітве на Нямізе, якая адбылася 3 сакавіка 1067 года. На падставе аналізу пісьмовых і археалагічных крыніц аўтар імкнецца рэканструяваць асноўныя падзеі, якія папярэднічалі гэтай бітве, яе ход, вынікі і наступствы.
У кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі” змешчаны краязнаўчыя нататкі аб гісторыі і прыродных асаблівасцях роднага краю, асабістыя ўражанні аўтара ад сустрэч з цікавымі людзьмі. Вялікая ўвага надаецца адлюстраванню падзей Вялікай Айчыннай вайны і стваральнага будаўніцтва ў пасляваенны час, пошуку шляхоў вырашэння праблем сучаснага жыцця, знаходжання кожным чалавекам свайго месца ў ходзе змагання за свабоду і незалежнасць Радзімы.
Пачатак а 12 00. Месца: г. Вілейка, вул. Партызанская,45а.
Шчыра запрашаем!