25 жніўня – Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі

25.08.2010 У краіне

На сёння прыпадаюць 19-я ўгодкі юрыдычнага аднаўлення незалежнасці Беларусі. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статус канстытуцыйнага закона.

Гэта адбылося пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай Апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазьняком пракамуністычная большасць Вярхоўнага Савета прагаласавала за незалежнасць Беларусі ад Масквы.

Нагадаем, што канчаткова развал Савецкага Саюза быў аформлены падпісаннем Белавежскіх пагадненняў у снежні 1991 года. Беларусь стала незалежнай дзяржавай.