29 лістапада — Прэзентацыя новых настолак у Мінску

Ужо на гэтых выходных у Мінску можна будзе першымі пагуляць у новыя настольныя гульні “Мова” і “Гаспадар цмокаў”. Аўтары праекта прадставяць чарнавы экземпляр гульні, раскажуць пра правілы і прапануюць патэсціць новыя беларускія настолкі.

Чакаем вас 29 лістапада з 13.00 да 16.00 на “Арт-сядзібе” па адрасу Мінск, пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. Плошча Якуба Коласа, 4-ты паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра).

Уваход вольны!

ЯК ГЭТА БЫЛО Ў ГРОДНА — ЧЫТАЙЦЕ ТУТ

лого111.2.3

І нагадваем, што выданне беларускай настольнай гульні “Мова” кожны можа падтрымаць рублём. Ахвяраваць грошы можна на пляцоўцы Талака.

Чакаем вас!