• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.12.2021 | Грамадства

Навагоднія абяцанкі — як іх выканаць? 3 этапы фарміравання новай звычкі

Набліжаецца Новы год. Той цудоўны перыяд, калі мы падводзім вынікі і з надзеяй на лепшае глядзім у будучыню. У гэты час так хочацца пачаць новае жыццё: заняцца новымі справамі, завесці новыя карысныя звычкі.

І мы пачынаем абяцаць сабе, што вось з новага года мы абавязкова пачнем актыўна займацца фізкультурай, вучыць замежную мову, кінем паліць, будзем вучыцца плаваць і шмат чаго іншага. І мы даем сабе непарушныя абяцанні з 1 студзеня пачаць новае жыццё.


How-To-Plan-Ahead-For-An-Easy-Christmas.jpg

Але, на жаль, у 95% выпадкаў энтузіязм і прага новага згасаюць ужо да пачатку лютага. Бо сфарміраваць у сябе новую звычку не так ужо і проста. І толькі жадання тут будзе мала — патрэбны і час, і намаганні. Тым большыя, чым больш адрозніваецца ваша «навінка» ад таго ладу жыцця, што ў вас зараз.

Па часе сярод псіхолагаў і коўчаў і па сёння не існуе дамовы — колькі ж патрэбна на новую звычку. Меркаванні разыходзяцца ад трох гадзін (сеанс гіпнозу) да трох месяцаў. Мы спынімся на сярэднім значэнні — 30 дзён.

Пункт «уласныя намаганні» ўключае 3 складнікі. Матыў (альбо мэта) — навошта менавіта вам гэта патрэбна (палепшыць здароўе, павысіць свае прафесійныя якасці і г. д.). Рашучасць — вы прымаеце рашэнне дасягнуць пастаўленай мэты. Абавязкова дасягнуць — і кропка! Методыка (альбо алгарытм) дасягнення пастаўленай мэты. Калі першыя 2 складнікі звычайна не выклікаюць цяжкасцей, то з алгарытмам узнікаюць праблемы. Не ведаючы працэсаў, што будуць адбывацца пры фарміраванні новай звычкі, людзі часта апускаюць рукі і адмаўляюцца ад сваёй мары, бо лічаць, што гэта ім не па сіле.

У нашым матэрыяле апісаны 3 этапы фарміравання новай звычкі, цяжкасці, якія ўзнікаюць на кожным з іх і шляхі іх пераадолення.

Дык вось, дзелім наш 30-цідзённы «марафон» на тры дэкады, кожная з якіх паклікана вырашыць свае задачы, каб сфарміраваць, укараніць і замацаваць у вас новы тып паводзінаў.

973990049-Funny-Happy-New-year-Resolution-2015.jpg
Ілюстрацыя: quotesgram.com

1. «Гэта немагчыма!»

Першыя 2-3 дні выканання новага дзеяння (напрыклад, вы вырашылі пачынаць свой ранак з прабежкі) будуць лёгкімі і прыемнымі. Вы — поўныя натхнення, прадчуваеце і радуецеся карысці і плёну, якія вас чакаюць.

Але ж эйфарыя ад навізны хутка мінае. І арганізм намагаецца вярнуцца да звыклага ладу (вы ж памятаеце, што перамены заўжды ўспрымаюцца як нешта варожае, непатрэбнае). Тады пачынае ўсё «сыпацца»: час, які вы адводзіце на новую звычку, кудысьці знікае. З’яўляюцца нейкія неадкладныя справы і непераадольныя абставіны. Вам пачынае здавацца, што вось гэта — дакладна не для вас, што вы ніколі не здолееце авалодаць гэтай звычкай, што ўсе намаганні — марныя.

Рашэнне задачы першай дэкады — памятаць пра тое, што ўсе гэтыя нязручнасці часовыя! Што як толькі вы сфарміруеце ў сябе патрэбную звычку, усе перашкоды знікнуць, вам будзе лёгка і прыемна рабіць тое, што зараз падаецца немагчымым. Часцей нагадвайце сабе пра канчатковую мэту, уяўляйце яркія карцінкі, якім цудоўным будзе ваша жыццё, калі вы авалодаеце гэтай звычкай. Лічыце цяжкасці, што вы адчуваеце зараз, платай за ваш будучы поспех.

2. «Гэта нязручна!»

Другая дэкада фарміравання звычкі выклікае ўжо не поўнае абурэнне вашага арганізма, а дыскамфорт. Бо, нагадаю, эвалюцыйна так склалася, што наш арганізм не вельмі любіць перамены, ён за «стабільнасць». Нават калі мозг разумее, што перамены да лепшага.

І тут пачынаюцца хітрыкі тыпу: «Усё, паспрабавалі гэта. Так, яно магчымае (я аж цэлых 10 дзён гэта рабіў / рабіла!), але асабіста мне яно не вельмі і патрэбнае...» І мы пачынаем даваць сабе «перапынкі» альбо пераносіць на заўтра. Напрыклад, калі вы вучыце замежную мову і паставілі сабе за мэту завучваць па 10 новых слоў, то часта можа ўзнікнуць спакуса прапусціць сёння, а заўтра вывучыць 20 слоў.

Чытайце яшчэ: Таймінг штодня: як паспяваць больш?

Галоўнай задачай гэтага аперыяду будзе не даваць сабе «адкату». Намалюйце альбо раздрукуйце сабе графік выканання на кожны дзень (візуалізацыя можа быць рознай: можна проста ставіць крыжыкі за выкананае, а можна стварыць анімацыйныя малюнкі, як вы дасягаеце сваёй мэты). Папрасіце каго са сваякоў ці сяброў пабыць вашым асабістым ментарам-матыватарам на гэтыя дні і справаздачцеся яму кожны дзень аб выкананні свайго «ўрока». Прыдумайце сабе нейкую ўзнагароду за кожнае выкананне...

3. «Я — малайчына!»

Апошняя дэкада — таксама вельмі важны этап у фарміраванні новай звычкі. Галоўная задача — замацаваць новае ў вашым паўсядзённым жыцці. Дзеля гэтага сваю нованабытую звычку трэба асацыяваць ужо не з цяжкай штодзённай працай над сабой, а з чымсьці прыемным і лёгкім. Напрыклад, гонар за сваю трываласць, карысць, якую прынясе гэта звычка, новыя гарызонты, якія зараз перад вамі адкрыюцца, і г. д.

Вялікай небяспекай тут з’яўляецца яшчэ не зусім праўдзівае адчуванне поўнай перамогі. Мы авалодалі новай звычкай, і ўсё, падаецца, што яна ўжо нікуды не падзенецца ад нас. А таму — можна і расслабіцца, калі-нікалі прапусціць дзень, два, тры... Ну чаго хвалявацца, калі звычка сфарміравана?

Каб не патрапіць у гэтую пастку, можна крыху падняць сабе планку (вучылі па 10 словаў на дзень, а можна ж і па 15). Таксама важна не пакідаць справаздачу перад сваім ментарам-матыватарам — кожны дзень адпісвацца (ці прагаворваць), як сёння было выканана заданне. І графікі свае выкідаць яшчэ рана — працягваем адсочваць выкананне.

Як бачыце, авалодаць новай звычкай не так ужо і складана. І займае гэта каля 1 месяца. Простая матэматыка: за год можна «палепшыць» сябе аж на 10 — 12 пунктаў! Пачнем з новага года?

Чытайце яшчэ: Як даводзіць справы да завяршэння: практычныя парады

Вікторыя Лебедзева, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип