Што, як і навошта чытаюць Біл Гейтс, Марк Цукерберг ды Ілан Маск? Некалькі простых парад ад іх адносна чытання.
Былы кіраўнік Microsoft Біл Гейтс чытае каля 50 кніг у год (прыкладна па кнізе ў тыдзень). Ён прызнаецца, што часам можа захапіцца якім-небудзь раманам і нават прачытаць яго ў адзін заход, але аддае перавагу той літаратуры, якая дае яму новыя веды пра навакольны свет.
Галоўны вораг сістэматычнага чытання — недахоп дысцыпліны. Справіцца з гэтым дапамогуць абяцанні чытаць пэўную колькасць кніг у зададзены прамежак часу. Самы вядомы прыклад — асабісты чэлендж кіраўніка Facebook Марка Цукерберга пад назвай A Year of Books.
Калі журналіст Esquire спытаў у Ілана Маска, як ён навучыўся будаваць ракеты, той даў просты адказ: «Я чытаю кнігі». Ужо ва ўзросце дзевяці гадоў Ілан цалкам прачытаў энцыклапедыю «Брытаніка», якая налічвае дзясяткі тысяч артыкулаў.
Чытаць — модна!:)