16 красавіка, напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў, адбылася вялікая талака на адной са знакавых гістарычна-культурных каштоўнасцяў Беларусі — на Любчанскім замку, помніку канца XVI – пач. XVII стст. Замак гэты ўнікальны не толькі тым, што ён практычна адзіны ў Беларусі, які захаваў цалкам рэнесансныя рысы. Замак унікальны яшчэ тым, што гэта адзіны ў краіне гістарычна-культурны аб’ект, рэстаўрацыя якога адбываецца дзякуючы грамадскай ініцыятыве.
Далей на http://pomniki.budzma.org/news/talaka-na-zamku