• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.11.2023 | Кіно Забавы

5 новых серыялаў для даждлівых восеньскіх вечароў

Пачаўся самы халодны і адначасова таемна-змрочны месяц у сезоне — лістапад. Каб прыемна правесці час, прапануем вам навінкі серыялаў, якія выйшлі гэтай восенню: ад дэтэктываў да камедый.


Sex Education

Жанр: камедыя, драма
Рэжысёры: Бен Тэйлар, Кейт Херан, Руньярара Мапфумо, Аліса МакКлелэнд

1-Sex Education.jpg

4 cезон «Палавога выхавання» — бадай што самы чаканы серыял апошніх месяцаў. Гэта падлеткавая камедыя ўпершыню выйшла ў 2019 годзе і за некалькі дзён сабрала каля 40 мільёнаў праглядаў.

У серыяле распавядаецца гісторыя сяброў: Оціс жыве з мамай, якая працуе секс-тэрапеўтам, Мэйв — мае дрэнную рэпутацыю ў школе, аднакласнікі лічаць яе распутнай, а Эрык — проста гей. У школе гэтую тройцу лічаць аўтсайдарамі. Але яны аб’ядноўваюцца і вырашаюць тайна даваць урокі сексуальнай асветы.

У новым сезоне галоўныя героі паступаюць у каледж, дзе ў іх пачынаецца зусім іншае жыццё. У той жа час яны разумеюць, што не такія ўжо і профі ў сексуальнай асвеце, і ім яшчэ ёсць чаму павучыцца ў студэнтаў каледжа.

Нягледзячы на тое, што серыял распавядае пра жыццё падлеткаў, ён будзе цікавы і дарослым: у ім закранута мноства далікатных праблем, звязаных з сексуальнасцю і цялеснасцю, пра якія звычайна людзі саромеюцца казаць уголас.

«Падзенне дому Ашэраў»

Жанр: хорар, містыка
Рэжысёры: Майкл Фіманьяры, Майк Фленаган

2-ashery.png

Серыял паводле твораў Алана Эдгара По выйшаў у кастрычніку гэтага года. Назва серыяла ўзятая ад аднайменнага апавядання The Fall of the House of Usher.

Кожная серыя адсылае да пэўнага твора вядомага класіка літаратуры: «Маска Чырвонай Смерці», «Забойства на вуліцы Морг», «Чорны кот».

Містычная атмасфера, характэрная для творчасці По, у серыяле сумешчана з сучасным трылерам: дзеянні адбываюцца ў нашы дні, у Амерыцы. Ашэр — беспрынцыповы ўладальнік адной з найбагацейшых фармкампаній, якая прадае абязбольваючыя прэпараты. Тут аўтары серыяла відавочна адсылаюць да рэальных падзей: у 1990-х гадах кампанія Purdue Pharma пачала вырабляць апіёдныя абязбольваючыя, якія, па іх словах, не выклікалі прывыкання, і, падкупіўшы экспертаў і лекараў, пераканала многіх амерыканцаў у бяспецы лекаў. У выніку гэты падман забраў жыцці соцень тысяч людзей па ўсёй Амерыцы.

Але Ашар не толькі бізнесмен, але і шматдзетны бацька. І хоця ягоныя дзеці ад розных маці і многія пазнаёміліся з ім толькі ў сталым узросце, усе яны атрымалі ў спадчыну яго нарцысічныя рысы. Адчуваючы сваю беспакаранасць, яны здзяйсняюць жорсткія ўчынкі, ведаючы, што правасуддзе да іх не дабярэцца. Тым не менш расплата ўсё ж прыходзіць.

«Доўгі цень»

Жанр: дэтэктыў, драма
Рэжысер: Льюіс Арнольд

douhi-tsen.jpg

«Доўгі цень» — якасны, па-ангельску стрыманы тру-крайм. Сюжэт заснаваны на гісторыі рэальнага маньяка Пітэра Саткліфа, які дзейнічаў у Ёркшырскім графстве ў сярэдзіне 1970-х гадоў. У фільме пераплецены гісторыі секс-працаўніц, на якіх ён паляваў, следчых і сваякоў ахвяр.

Аўтары серыяла вельмі далікатна і з павагай да жанчын, якія загінулі ад рук маньяка, падышлі да тэмы забойстваў: тут не будзе крывавых, натуралістычных сцэн. Але пры гэтым фільм працягвае трымаць у напружанні ажно да апошняй серыі. Здымачнай камандзе ўдалося перадаць змрочную, гнятлівую атмасферу таго часу.

Акрамя гісторыі маньяка, у серыяле таксама закранаюцца сацыяльныя праблемы: няроўнасць, беднасць, дрэннае стаўленне да секс-працаўніц у грамадстве. Апошняе — якраз адыграла на руку забойцу, бо паліцыя не спяшалася расследаваць справу, лічачы, што ён палюе толькі на жанчын з секс-індустрыі. Але неўзабаве маньяк пачаў памыляцца, і ягонымі ахвярамі сталі і іншыя дзяўчаты.

«Урокі хіміі»

Жанр: драма
Рэжысёр: Сара Адына Сміт

uroki-chimii.png

Галоўная гераіня Элізабэт Зот працуе лабаранткай у навуковым цэнтры. Яна не падобная на іншых калег-жанчын: не хоча ўдзельнічаць у конкурсе прыгажосці сярод супрацоўніц установы, не думае пра замужжа і марыць прысвяціць сябе навуцы.

У аснову фільма легла кніга пісьменніцы Боні Гармус. Серыял «Урокі хіміі» — гэта яркая ілюстрацыя на тэму дыскрымінацыі жанчын у 1950-х гадах у Амерыцы. Мужчынская навуковая супольнасць не ўспрымае Элізабэт сур’ёзна, з яе адкрыта смяюцца, хоць яна мае ступень магістра па хіміі. Але яна ўсё роўна знаходзіць спосаб распавядаць пра сваю любімую справу, хай нават праз кулінарнае шоу, на якое яна трапляе як вядучая.

«Люпен»

Жанр: камедыя, дэтэктыў, баявік
Рэжысёры: Людовік Бернард, Луі Летэрʼе, Х’юга Жэлен

5-lupen.jpg

Гэтай восенню выйшаў 3 сезон «Люпена»: гэта гісторыя ў духу старых французскіх камедый аб няўлоўным рабаўніку Асане Дзіопе, які спрытна абводзіць вакол пальца паліцыю.

У 3 сезоне зʼяўляецца маці Дзіопа, якая трапіла ў рукі ворагаў. Паралельна з гэтым Асан зноў ідзе на справу, спрабуючы завалодаць новай каштоўнасцю.

Аматараў сурʼёзных дэтэктываў фільм, магчыма, не ўразіць: некаторыя сюжэтныя павароты месцамі выглядаюць наіўна. Тым не менш у гэтага фільма ёсць безумоўная перавага: яго можна глядзець усёй сямʼёй, бо ён сапраўды добры і шчыры, што даволі рэдка для сучасных фільмаў падобнага жанру.


Марта К., budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку

Выстава карцін з відамі Беластоку майстроў пэндзля з Беларусі і Украіны адкрылася ў гандлёвай галерэі «Альфа»,...

valiancina_shauchenka
Музыка Гітара Мулявіна

Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?

Мастацкае шматкроп’е ў музычных кампазіцыях ставіцца часцей за чоткую і зразумелую кропку. Кажу метафарамі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»
    «Мама, не журыся!»
    Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    Новы год і Каляды
    7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип