Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” запрашае ў чарговае падарожжа 9 траўня 2012 г. ў мястэчка Мір, дзе мы будзем глядзець… не, не замак! А вось што:
- – Свята-Троіцкая царква 16 ст.,
- – касцёл Св. Мікалая 16 ст.,
- – ешыва (Талмудакадэмія) і 5 сінагог,
- – руіны паляцу Святаполк-Мірскіх,
- – спіртзавод (без дэгустацыі :) )
- – фальварак і капліца Святаполк-Мірскіх,
- – местачковая забудова
- – і прыватны музей мястэчка Мір.
Падарожжа разлічанае на цэлы дзень. Перасоўванне па мястэчку збольшага пешае, таму зручны абутак – абавязковы.
Ахвяраванні на падарожжа – 95 тыс.
Запіс у Кірылы: +375 29 7610794
Падзея ў кантакце: http://vk.com/event38311183