90 гадоў Янку Запрудніку!

09.08.2016 Асоба

9 жніўня 1926 году нарадзіўся Янка Запруднік, гісторык, журналіст, пісьменнік, беларускі грамадскі дзеяч ў ЗША.

zap

Кампанія “Будзьма беларусамі!” шчыра віншуе спадара Янку Запрудніка са святам! Жадаем выдатнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту, плёну ў беларускіх справах, здзяйснення ўсіх планаў і задумаў, а таксама новых і цікавых кніг.

Нагадваем, што сёння а 15-й гадзіне ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва адбудзецца адкрыццё выставы “З вераю, што зыйдуцца дарогі…”, якая прымеркавана да юбілея Янкі Запрудніка.