Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі разам з праектам Scholars for Belarus аб’яўляе конкурс на падтрымку публікацыі лепшых навуковых прац у галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.
Задача грантаў — спрыянне выданню і падрыхтоўцы да выдання найлепшых новых даследчых прац у сацыяльна-гуманітарных навуках у фармаце кніг і навуковых артыкулаў, а таксама павышэнне іх бачнасці і пашырэнне доступу (open access).
Прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці могуць падаваць свае працы на гранты да 1 чэрвеня 2025 года на адрас premija@palityka.org.
Асабліва заахвочваюцца да ўдзелу маладыя навукоўцы, якія хацелі б апублікаваць першую кнігу ці доктарскую дысертацыю. У рамках конкурса могуць быць падтрыманы як манаграфіі, так і навуковыя артыкулы. Конкурс не мае тэматычных абмежаванняў.
1. матэрыял не публікаваўся раней ні часткова, ні цалкам;
2. артыкулы павінны адпавядаць структуры і стылю акадэмічных часопісаў (памер да двух аўтарскіх лістоў, наяўнасць назвы, абстракта, яўных структурных частак, спіса літаратуры і цытат, аформленых у адным з агульнапрынятых стыляў цытавання);
3. да намінацыі прымаюцца матэрыялы ў тым ліку з некалькімі аўтарамі, але колькасць аўтараў не ўплывае на памер гранту;
4. камісія прымае да разгляду працы на беларускай, англійскай і рускай мовах.
5. грант можа быць скарыстаны на падрыхтоўку тэксту для публікацыі (рэдагаванне, пераклад, вёрстка), аплату збораў для публікацыі, выкуп правоў на адкрыты доступ да публікацыі, дапрацоўку публікацыі.