У поўны спіс сёлетняй прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі ўвайшло 17 кніг, перадае Беларускі ПЭН-цэнтр. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся паэтычныя кнігі на беларускай мове, выдадзеныя ў 2020 годзе.
Сёлета на прэміі Арсенневай прадстаўлены восем беларускіх, адно ўкраінскае і адно чэшскае выдавецтва. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва «Кнігазбор» — пяць паэтычных зборнікаў, выдавецтва «Галіяфы» прадстаўлена чатырма кнігамі, «Медысонт» — дзвюма кнігамі. Усе астатнія выдавецтвы намінавалі на прэмію па адной кнізе.
Поўны спіс намінантаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай:
Пераможцу вызначаць сябры журы: паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль, паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі, пісьменніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец, паэтка, бард, выкладчыца Лера Сом, паэт, перакладчык і лаўрэат прэміі Наталлі Арсенневай 2020 Андрэй Хадановіч.
Прэмія за найлепшую кнігу паэзіі была заснаваная ў 2017 годзе ў гонар Наталлі Арсенневай — выбітнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Магутны Божа».
У 2020 годзе прэмію атрымаў Андрэй Хадановіч за кнігу «Школа травы», у 2019 — Марыя Мартысевіч за кнігу «Сарматыя», у 2018 годзе Алесь Разанаў і яго кніга «Перавыбранае». Першым лаўрэтам прэміі быў Уладзімір Някляеў, які ў 2017 годзе атрымаў ўзнагароду за кнігу «Толькі вершы».
Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне «Бацькаўшчына». Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.
Сачыць за навінамі прэміі Наталлі Арсенневай можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў, задаць пытанні можна, напісаўшы на адрас paezija@gmail.com.