Абвешчаны “Кірмаш праектаў” для Віцебшчыны. Дэдлайн прыёму заявак – 30 красавіка!

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць разнастаіць культурнае жыццё свайго горада. Калі вы маеце крэатыўныя ідэі, культурніцкі ці сацыяльны праект. Дасылайце свае ідэі на “Кірмаш праектаў” для Віцебшчыны! Дэдлайн прыёму заявак працягнуты да 30 красавіка!

viciebsk_kp

Удзел можа прыняць кожны жыхар Віцебшчыны любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:

–інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);

–назву ідэі/праекта;

–мэту і сутнасць ідэі;

– чаму і каму гэта неабходна;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Інструкцыя па падрыхтоўцы прэзентацыі:

Дасылайце заяўкі на kirmash.praektau@gmail.com

Віцебшчына чакае вашых ідэй!

Да 30 красавіка 2018 года з пазнакай “Кірмаш праектаў па Віцебшчыне”
Фінальная прэзентацыя адбудзецца 25 красавіка ў Полацку.

Даведкі і падрабязнасці: (025) 9133876, Уладзімір

“Кірмаш праектаў” – гэта cвоеасаблівы банк крэатыўных ідэй. У нашым Кірмашы можа ўдзельнічаць кожны, хто мае задумкі цікавага і карыснага для таго ці іншага горада/мястэчка культурніцкага і/ці сацыяльнага праекта, жаданне яго прэзентаваць публіцы і потым рэалізаваць.

Як праходзілі Кірмашы праектаў у розных гарадах Беларусі, глядзіце тут.