• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
27.06.2022 | Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе «Даліна Утульнасць», піша planetabelarus.by. Канферэнцыя была прысвечана 250-годдзю заснавання Семкаўскага палаца і 100-годдзю прыезда ў Сёмкава Якуба Коласа. Ініцыятарам і арганізатарам канферэнцыі выступіла кіраўнік Сёмкаўскага філіяла рэспубліканскага фонда развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» Таццяна Хамянкова.


З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся старшыня фонда «Планета без межаў» фотамастак Сяргей Плыткевіч. Ён сказаў, што пабудаваць моцную незалежную дзяржаву можна толькі тады, калі жыхары краіны памятаюць сваю гісторыю, паважаюць знакамітых продкаў і робяць усё магчымае, каб захаваць гістарычныя помнікі і мясціны. Палацава-паркавы комплекс «Сёмкава» — унікальнае месца на тэрыторыі Беларусі. І вельмі цудоўна, што ёсць людзі, якія прыкладаюць намаганні для яго адраджэння.

162.jpg


Канферэнцыя праходзіла на фоне фотавыставы Анатоля Кухарчука «Высветы» і малюнкаў мастачкі Марыі Каралёвай.

163.jpg


Канферэнцыя пачалася з выступлення рэстаўратара, калекцыянера і мецэната Ігара Сурмачэўскага.

164.jpg


Ён расказаў дэтэктыўную гісторыю выратавання цудатворнага абраза Божай Маці з дубраўскага касцёла Ўнебаўзяцця Дзевы Марыі.

165.jpg
Дубрава, касцёл

Вось так дубраўскі касцёл выглядае зараз. Але галоўны абраз памерам паўтара метры на метр двадцаць, які, як высветлілася, быў замоўлены мінскім ваяводам Адамам Хмарай, захаваўся! І зараз Ігар Сурмачэўскі займаецца яго рэстаўрацыяй...

166.jpg

Святлена Немагай, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства ў Інстытуце сучасных ведаў, расказала пра апошні шлях Адама Хмары. Яна прадставіла падрабязнае апісанне тых мерапрыемстваў, якія былі арганізаваны пасля смерці мінскага ваеводы і да яго пахавання ў крыпце Дубраўскага касцёла.

167.jpg

Вельмі цікавым быў выступ кандыдата культуралогіі, экскурсавода Наталлі Шчарбаковай. Яна распавяла пра багатую музычную культуру Беларусі ў XVIII — XIX стагоддзях.

168.jpg

Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец расказала, як дзіўным чынам Сёмкаў Гарадок звязаны з прадстаўнікамі сям’і Багдановічаў. Яна прывяла такія факты, што пры жаданні можна зрабіць некалькі гістарычных матарыялаў.

169.jpg


Вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літатургага музея Янкі Купалы Павел Каралёў, як заўсёды, выступаў артыстычна і эмацыянальна, ён расказаў пра прыгоды Янкі Купалы ў Сёмкаве, пра яго працу на бровары і пачатак літаратурнай дзейнасці.

170.jpg


Вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Іван Дубовік падзяліўся некаторымі думкамі пра выкарыстанне сімуляцый петляў часу і паралельнай рэчаіснасці ў асветніцкай працы музея.

171.jpg

Гісторык, архівіст, пісьменнік Зміцер Дрозд падзяліўся інфармацыяй, як ён ствараў генеалагічнае дрэва сям’і Высоцкіх з Сёмкава і Чучаноў. Як высветлілася, часам зрабіць гэта на тэрыторыі Беларусі вельмі і вельмі складана.

172.jpg


Пасля завяршэння навукова-практычнай канферэнцыі Таццяна Хамянкова правяла для яе ўдзельнікаў экскурсію па палацава-паркаваму комплексу.

173.jpg

Вось так палац у Сёмкаве выглядаў калісьці.

174.jpg


Вось такія вокны мае зараз...

175.jpg


Але удзельнікі канферэнцыі былі настроены аптымістычна.

177.jpg


Дадаваў аптымізму і мясцовы жыхар Рыжык, які суправаджаў нас пад час экскурсіі.

178.jpg

Паводзіў ён сабе па-гаспадарску.

179.jpg


І стаў адным з герояў сюжэта, калі ўдзельнікі канферэнцыі вырашылі сфатаграфавацца ў тым месцы, дзе быў зроблены здымак Якуба Коласа з мясцовымі дзяўчынкамі.

180.jpg
Я.Колас у Сёмкава

Таццяна Хамянкова прадставіла калегам экалагічную сцежку, адкрыццё якой адбудзецца пад час фестывалю Х_мара у бліжэйшыя выхадныя.

181.jpg


З моманту ўсталявання інфармацыйных стэндаў не прайшло і два тыдні, а па выяве Напалеона Орды ўжо можна меркаваць пра адносіны некаторых мясцовых жыхароў да ініцыятывы Таццяны Хамянковай і яе аднадумцаў, якія мараць пра адраджэнне Семкава.

182.jpg


У пачатку двадцатых гадоў мінулага стагоддзя палац і бровар былі разрабаваны, усе мастацкія каштоўнасці выкрадзены або знішчаны. Зараз красці няма чаго, але можна кінуць камень у стэнд. Таму яго і зрабілі антывандальным...

183.jpg


Але валанцёры сёмкаўскага філіяла фонда «Планета без межаў» спадзяюцца, што Сёмкаўскі палац атрымаецца аднавіць і ён будзе выглядаць не горш, чым на карціне Марыі Каралевай...

planetabelarus.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM