Дабрачынная акцыя SunRun Сhallenge #velcombegom паспяхова завяршылася. Беларусы па ўсім свеце за чатыры дні прабеглі больш за 54 533 кіламетраў у дапамогу «сонечным» дзецям, народжаным з сіндромам Дауна. Да дабрачыннага забегу падключыліся аматары спорту з больш чым 20 краін свету. Па ўмовах акцыі кампанія velcom накіруе 50 тысяч рублёў на рахунак ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».
26 чэрвеня першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom Мікалай Юшкевіч уручыў сертыфікат на суму 50 тысяч рублёў дырэктару дома-інтэрната Андрэю Ждановічу. Атрыманыя ў выніку дабрачыннай кампаніі сродкі будуць накіраваны на закупку дарагога медыцынскага рэабілітацыйнага абсталявання.
«Хочацца падзякаваць кожнаму ўдзельніку, якiя далучылiся да акцыі #velcombegom SunRun Challenge. Вы прадэманстравалі выдатныя спартыўныя вынікі і неабыякавасць да праблем іншых. Кампанія velcom заўсёды надавала сур’ёзную ўвагу карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і вырашэнню важных праблем разам з грамадствам. Акцыя SunRun Challenge даказала, што гэта супрацоўніцтва з’яўляецца паспяховым. А яго пладамі змогуць скарыстацца нашы бенефіцыяры – «сонечныя» дзеці», – адзначыў Мікалай Юшкевіч.
21-24 чэрвеня беларусы па ўсім свеце прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі SunRun Challenge. Бегалi ў дапамогу «сонечным» дзецям не толькі ў Беларусі. Акцыю падтрымалі бегуны з Бразіліі, Вялікабрытаніi, Славакіi, Швейцарыi, Украіны і Італіi. Таксама дапамагчы выхаванцам беларускага дзіцячага дома-інтэрната вырашылі жыхары Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Францыі, Іспаніі, Егіпта, Амана, ЗША, Кітая, Кыргызстана і Кубы. А самую доўгую дыстанцыю зафіксаваў жыхар Наваполацка Андрэй Беразоўскі – ён прабег сапраўдны марафон і прынёс выхаванцам дзіцячага дома-інтэрната 43,4 кіламетры.
У гэтым годзе дабрачынны праект #velcombegom праходзіў пад знакам сонца, а ўсе атрыманыя ў выніку забегаў кіламетры пераводзілі ў кiладжоўлі «энергіі дабрыні», якіх атрымалася больш за 15 000 000! 23 чэрвеня больш за тысячу мінчан выйшлі на Вялікі дабрачынны забег SunRun Challenge, які адбыўся на абноўленым стадыёне «Дынама». Яны прабеглі больш за 3 тыс. кіламетраў і зарабілі мільён кДж «энергіі дабрыні». А 24 чэрвеня да дабрачыннай акцыі далучыліся ўдзельнікі першага Брэсцкага паўмарафона.
Падтрымалі акцыю SunRun Challenge і вядомыя беларусы. На бегавыя старты выйшлі старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава, шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і вакаліст гурта BRUTTO Віталь Гуркоў і многія іншыя. А футбалісты барысаўскага клуба БАТЭ правялі вялікую камандную трэніроўку #velcombegom і прабеглі 120 кіламетраў у падтрымку дзяцей.
#velcombegom з’яўляецца адной з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў у Беларусі. Па выніках мінулых дабрачынных забегаў фінансавую падтрымку атрымалі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў» Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2015 г.), Івянецкая школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі апорна-рухальнага апарата (2016 г.), спецыялізаваныя інтэрнаты ў Рэчыцы і Асіповічах (2016 года), Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі (2017 года), Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі (2017 г.).
Паводле прэс-рэлізу