• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.06.2012 | Adnak!

AD.NAK!: яшчэ можна паспець!

Прыём работ для ўдзелу ў Трэцім фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягнуты да 17 чэрвеня. Аргкамітэт фестывалю вырашыў даць шанец тым, хто проста фізічна не паспеў даслаць свае творы ў раней пазначаны тэрмін, 11 чэрвеня. Такім чынам, ва ўдзельнікаў, якія думалі, што не паспелі з падачай работаў, з’явіўся шанец уступіць у спаборніцтва за прызы.

Апошні тыдзень стаў вельмі гарачым для аргкамітэта фестывалю. Удзельнікі актывізаваліся. Па стане на раніцу 11 чэрвеня да ўдзелу ў фестывалі было пададзена каля 220 работаў.

Найбольшая колькасць работаў (аж 144!) паступіла ад ўдзельнікаў з Мінска. Прадстаўнікі Мінскай вобласці падалі 12 работаў, Віцебскай – 11, Гомельскай – 4, Гродзенскай – 3, Брэсцкай – 1. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці дагэтуль былі найменш актыўнымі.

Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць крэатары з Літвы і Украіны. Гэта сведчыць пра тое, што Фестываль AD.NAK! набывае сапраўды міжнародны характар.

Як і летась, найбольшай папулярнасцю сярод намінацыяў сёлета карыстаецца катэгорыя “Дызайн & Art Direction“. Акрамя таго, даволі актыўна падаюцца работы ў Антыпрэмію «Каша сувораўская», намінацыі “Сацыяльная рэклама”, “Тэлевізійная і кінарэклама”. Пакуль не актыўнічаюць удзельнікі намінацый “Рэкламныя, PR-кампаніі”, “Радыё- ці аўдыёрэклама”, а таксама “СМІ альбо медыяпраекты”.

Самым прывабным для ўдзельнікаў стаў “Рэкламны фотаздымак”. Конкурс “Еўропа ўнутры Беларусі” таксама карыстаецца папулярнасцю. А вось на конкурсы “Alma Матуля”, на найлепшае пераагучванне рэкламнага роліка, рэкламнага постара і назвы і запакоўкі “У мыле сэнс” пакуль пададзена не вельмі шмат заявак.

Сябры аргкамітэта фестывалю заклікаюць удзельнікаў актыўна падаваць свае работы. У Еўропе фестывалі рэкламы – гэта найбольш перспектыўны камунікацыйны канал прасоўвання брэндаў і гандлёвых марак. Менавіта таму яны збіраюць вялікую колькасць працаў. Беларусь штогод даказвае, што яна не горшая за іншыя еўрапейскія краіны. Сёлетні фестываль AD.NAK! мае стаць істотнай з’явай не толькі ў беларускім, але і ў агульнаеўрапейскім рэкламным асяроддзі. А работы, пададзеныя на фестываль, убачаць сотні і тысячы прафесіяналаў па ўсім свеце.

Усе дасланыя на фестываль работы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, склад якога ўжо абвешчаны. Яно вылучыць найлепшыя творы ў кожнай намінацыі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга фестывалю адбудзецца 5 ліпеня. Цягам Вялікага фестывальнага дня будзе праходзіць адукацыйная праграма, якая будзе складацца з майстар-класаў найбуйнейшых беларускіх і замежных рэкламістаў, круглых сталоў і сустрэчаў з удзелам прафесійных гульцоў рэкламнага і камунікацыйнага рынкаў Беларусі.

Дакладная праграма Вялікага фестывальнага дня будзе абвешчаная найбліжэйшым часам.

Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць на сайце ADNAK.BY, па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо праз e-mail [email protected].

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип