Ад Яна з Літвы да «Скарыны»: пра доўгую і багатую традыцыю беларускага кнігадруку ў Брытаніі

28.02.2023 Афіша

Беларускі музэй і выдавецтва «Скарына» запрашаюць на гутарку з рэдактарамі выдавецтва Ігарам Івановым і Ўладзіславам Гарбацкім пра тое, як Лёндан стаў адным з цэнтраў беларускага друку і застаецца ім цягам ужо некалькіх стагодзьдзяў.


image1.jpg

Размова пойдзе пра Аляксандра Рыпінскага, «Божым шляхам», тамвыдат, Гая Пікарду, Веру Рыч, а. Аляксандра Надсана ды іншых суродзічаў і беларусазнаўцаў, можна будзе пабачыць некаторыя іхныя выданьні.

На вечарыне можна будзе пагартаць і набыць новыя кнігі «Скарыны».

Дзе: Вільня, Vilniaus g. 20

Калі: Пятніца, 3 сакавіка, 18:00