Адкрыццё Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве

17 ліпеня ў Варшаве адкрываецца новая беларуская прастора — Музей Вольнай Беларусі ( ul. Foksal, 11, Варшава).


104.jpg

Цэнтральнай падзеяй дня будзе адкрыццё татальнай інсталяцыі Ігара Цішына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Памiж двума імгненнямі».

Праграма мерапрыемстваў:

16.00 — беларуская вечарына ад Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве.

17.00 — канцэрт гурта 23.34.

19.30 — выступ Уладзіміра Пугача (лідар гурта J:Mors).

З 20.00 будуць паказваць фільмы праекта «Revolution».

Тым часам на тэатральнай пляцоўцы з 17.30 да 19.30 будуць творчыя сустрэчы з купалаўцамі, а таксама чытка п’ес «Гаргоны» Касі Чэкатоўскай і «How are you?» Віталя Карабаня.

А з 15.00 да 18.00 будзе працаваць аўдыёвізуальная інсталяцыя SCHRON Эрыка Арлова-Шымкуса.

Абяцаюць таксама майстар-класы, спевы ды танцы, кірмаш ды прэзентацыю кніжных навінак.