У Варшаве адкрыўся Музей Вольнай Беларусі

У музеі можна пабачыць экспанаты, якія нагадваюць пра беларускі супраціў. Напрыклад, вясельную бчб-сукенку і бчб-сцяг з імёнамі паітвязняў.


0001_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0001.jpg
Вечарына Школы беларускай традыцыйнага культуры ў Варшаве

Музей Вольнай Беларусі адкрыўся на вуліцы Фоксаль (Foksal), 11 у Варшаве 17 ліпеня. Ён размясціўся ў гістарычнай камяніцы ў цэнтры польскай сталіцы. Дом мае два ўнутраныя дворыкі. 

0020_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0020.jpg
Унутраны дворык музея

Падчас адкрыцця там выступілі Варшаўскі Вольны Аркестр, 23.34 Band, купалаўцы, Уладзімір Пугач з гурта J-Mors, прайшла вечарына Школы беларускай традыцыйнай культуры, адбыліся іншыя мерапрыемствы. Можна было напісаць лісты палітвязням, набыць беларускія кнігі, пакінуць надпіс на сцяне памяці, павязаць бчб-стужкі на імправізаваны плот.

0002_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0002.jpg
Вечарына Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве

0003_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0003.jpg
Выступае 23.34 Band

0004_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0004.jpg
Вольныя купалаўцы

Выставачная прастора складаецца з асноўнага вялікага памяшкання і двух меншых. У галоўнай залі да 17 жніўня будзе экспанавацца інсталяцыя Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі». 


0005_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0005.jpg
Інсталяцыя Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі»


Інсталяцыя прысвечана паняццю «дом», які ў гэтым выпадку разумеецца шырока: «Не толькі і не столькі як архітэктурнае збудаванне, але і як краіна ў цэлым. 

0006_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0006.jpg
Інсталяцыя Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі»

Усе фрагменты сцен, інтэр’ераў, самі жыхары гэтай прасторы ўзлятаюць, як пасля ўздзеяння тагасветнай сілы або стыхійнага бедства. Мастак прапануе гледачу апынуцца паміж двума імгненнямі — узлёту і прызямлення, — націснуць на кнопку пульта «паўза» і затым — «рэверс», калі абломкі абавязкова збіраюцца ў новы Дом,» — паведамляецца ў апісанні выставы. 

«Калі паглядзець на працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі, — то гэта самаразбурэнне, блізкае да глабальнай катастрофы. Самагубства дыктатуры імкнецца тапіць за сабой і іншых: забіваецца час, забіваецца мінулае, забіваецца будучыня, забіваюцца людзі. Дом разлятаецца ў трэскі, але з вуснаў урада і электарату гаворыцца пра татальную стабільнасць. Гэта можна было б назваць своеасаблівай «Стабільнай катастрофай,» — даведваемся мы далей пра канцэпцыю інсталяцыі.

У меншым выставачным пакоі экспануецца сукенка «бчб-маладой» Іны Зайцавай (ужо другая, першая была канфіскаваная і засталася ў гарадзенскім РАУСе); барабаны, на якіх Васіль Грудовік (верагодна, загінуў, абараняючы Украіну) граў на вуліцах Варшавы; бчб-сцяг з імёнамі палітвязняў, які зрабіла з прасціны актывістка Марыя Грыц; цішоткі і налепкі з пратэснымі надпісамі; адна з прац Вольгі Якубоўскай; творы іншых мастакоў на пратэсную тэматыку.

0012_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0012.jpg

0011_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0011.jpg 

0007_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0007.jpg Экспазіцыя Музея Вольнай Беларусі

Плануецца, што музей будзе працаваць кожны дзень, акрамя панядзелка, але лепш удакладняць інфармацыю ў сацсетках праекта.

0008_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0008.jpg
Экспазіцыя Музея вольнай Беларусі

0010_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0010.jpg
Сцяг з імёнамі палітвязняў, які зрабіла Марыя Грыц

0016_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0016.jpg
Кніжны кірмаш

0017_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0017.jpg
Лісты палітвязням

0018_2022-07-17 muzej_3_A.Leshkevich_0018.jpg
Сцяна памяці

Алена Ляшкевіч для budzma.org

Фота аўтаркі