• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.09.2023 | Адукацыя

Беларускія ютуберы запусцілі ўнікальны адукацыйны праект і абяцаюць запісаць урокі па ўсіх школьных прадметах

У беларускамоўным ютубе з’явіўся новы адукацыйны праект «Школьны воз». У яго аўтараў вельмі смелыя і амбітныя планы — запісаць відэаўрокі па ўсіх прадметах школьнай праграмы. «Нават калі для гэтага нам спатрэбіцца 15 гадоў», — паабяцалі вядучыя пілотнага выпуску Наталка Харытанюк і Дзяніс Бурко.


Szkolny-woz

Наталка і Дзяніс — даволі дасведчаныя гульцы на беларускамоўным адукацыйным ютуб-полі. Харытанюк вядзе на ютубе «English з Наталкай», а Бурко вучыць школьнікаў гісторыі Беларусі на сваім канале «Альгерд ужо ня той».

Цяпер яны актыўна ствараюць відэаўрокі для «Школьнага возу». Спачатку на канале з’явіцца цыкл па гісторыі Беларусі за 6 і 7 клас і праграма па англійскай за 5 клас, а ў найбліжэйшай будучыні плануецца школьны курс па сусветнай гісторыі.

Адметнасць і ўнікальнасць праекта ў тым, што вядучыя будуць тлумачыць кожны параграф і кожны юніт. Такім чынам, калі нехта раптам прапусціў школу або штосьці не зразумеў ці захацеў па дарозе на ўрокі паўтарыць матэрыял — гэта можна будзе зрабіць наўпрост у сваім тэлефоне. 

Акрамя таго, «Школьны воз» — гэта яшчэ і цудоўная магчымасць для тых, хто захоча атрымаць дадатковыя веды і паслухаць дзеля цікавасці іншых настаўнікаў.

Kharytaniuk-Natalka
Наталка Харытанюк і яе ўрокі англійскай мовы

«Уяўляеце, як будзе зручна — можна глядзець, слухаць і вучыцца. І няважна, дзе ты знаходзішся — у Аўстраліі на мысе Касцюшкі або ў Менску, Польшчы ці Грузіі», — запрашаюць падпісвацца на канал Наталка і Дзяніс.

Да ініцыятывы могуць далучацца і настаўнікі:

«Мы спадзяемся, што да нас прыйдуць іншыя настаўнікі, і мы зможам падзяліцца сваім досведам і напрацоўкамі ў арганізацыі здымак. А можа, разам запішам і відэаўрокі па іншых школьных прадметах — матэматыцы, беларускай мове, біялогіі, фізіцы, геаграфіі».

Dzianis-Burko
Урокі па гісторыі Беларусі разам з Дзянісам Бурко

Наталка і Дзяніс падкрэслілі яшчэ адзін важны момант — з розных прычын беларускіх школьнікаў сёння раскідала па ўсім свеце, пераважная большасць з іх вучыцца не па-беларуску. «Школьны воз» стане той самай пляцоўкай, дзе беларускія дзеткі змогуць атрымліваць веды на роднай мове.

Budzma.org

Чытаць яшчэ: 7 карысных беларускамоўных ютуб-каналаў для школьнікаў


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Беларусы Слава Мазай і Лёша Ўгольнікаў амаль дзесяцігоддзе здымалі дзікую прыроду Беларусі, а калі колькасць фатаграфій...

valiancina_shauchenka
Культура

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Восень у Завоссі,...

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

Апошнія навіны

    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип