• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.11.2016 | Рэлігія

Адзіны ў Беларусі музей царкоўнай Уніі ствараецца ў Горадні

Айцец Андрэй Крот пакуль збірае экспанаты, але канцэпцыя ўжо ёсць.

http://budzma.by/wp-content/gallery/unia-2013/IMG_8499.jpg

Як ні дзіўна, музея, які б расказваў пра гісторыю беларускіх грэка-католікаў, у краіне няма. Нягледзячы на тое, што за часамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай уніяцтва было самай масавай канфесіяй у Беларусі. Першы крок да паўнавартаснага музея — стварэнне музейнай экспазіцыі ў будынку парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні.

На дадзеным этапе парафіяльны святар а. Андрэй ужо мае калекцыю прадметаў, якія лягуць у аснову экспазіцыі. Гэта і кнігі XVIII ст., надрукаваныя ў базыльянскіх друкарнях, і нацельныя медальёны з выявай св. Язафата, і рэліквіі з жыцця адроджанай у ХХ ст. Уніі, якая працягвала існаваць ў эміграцыі — Вялікабрытаніі ды Злучаных Штатах.

http://budzma.by/wp-content/gallery/unia-2013/IMG_8430.jpg

“Цяжкасць, безумоўна, у тым, што на нашых землях Унія была скасаваная пасля 1839 года, — тлумачыць а.Андрэй, — таму і экспанатам мае быць як мінімум па 200 гадоў. З грэка-каталіцкімі кнігамі ў свой час асабліва змагаліся: палілі і выкідалі. Трохі больш экспанатаў па Уніі ў ХХ ст., якую прасоўвалі святары як у Беларусі, так і за яе межамі. Да прыкладу, мы маем аблачэнне, у якім служылі а. Чэслаў Сіповіч і а. Аляксандр Надсан”.

Экспазіцыя, паводле папярэдніх планаў, мае складацца з блока, прысвечанага росквіту Уніі, то бок часам ВКЛ, з блока, прысвечанага адраджэнню грэка-каталіцтва ў ХХ ст., уключна з падпольным перыядам існавання царквы за часамі СССР. Яшчэ адзін блок — новае жыццё царквы з пачатку 90-х і да нашых дзён.

http://budzma.by/wp-content/gallery/unia-2013/IMG_8522.jpg

“Нам было важна паказаць, што мы на гэтай зямлі не прыхадні, — працягвае а. Андрэй, — Наша царква не прыехала ў Беларусь у 90-х на пустое месца, яна мае старажытную і багатую гісторыю. Сабраныя рэліквіі маюць наглядна пра гэта сведчыць”.

Цікавасць да царквы ёсць і цяпер. Да прыкладу, у парафію перыядычна прыходзяць экскурсіі, каб убачыць, як выглядае інтэр’ер і літургія ў католікаў усходняга абраду. Цяпер царкоўная грамада рыхтуецца да стварэння экспазіцыі, а а. Андрэй заклікае ўсіх прыхільнікаў дапамагчы з экспанатамі — кнігамі, малюнкамі, здымкамі, іконамі, звязанымі з гісторыяй Уніі ў Беларусі.

http://budzma.by/wp-content/gallery/unia-2013/IMG_8515.jpg

Алесь Кіркевіч, budzma.by


Тэгі: Горадня

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры

Каардынатар фэсту, філосаф Павел Баркоўскі ў інтэрв’ю Budzma.org распавядае пра новы конкурс ад «Pradmova», уласна сам сёлетні...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип