Акцыя «Тыдзень беларускай мовы» ў крамах спартыўных дабавак VPLab Outlet

14.07.2016 Акцыя Спорт

У мэтах падтрымкі нашых спартсменаў на летніх Алімпійскіх гульнях у крамах брытанскага вытворцы спартыўных дабавак VPLab Outlet стартуе акцыя «Тыдзень беларускай мовы». Мерапрыемства праводзіцца з 18 па 24 ліпеня.

13652658_926728894103605_2031670283_n

Цягам тыдня ўсіх пакупнікоў чакаюць спецыяльныя прапановы, зніжкі, розыгрышы і конкурсы. Кожнага пакупніка, які прыйдзе ў вопратцы ці з аксэсуарамі з беларускай сімволікай,  чакае спецыяльны прыз ад VPLab.

У чацвер, 21 ліпеня, адбудзецца дэгустацыя са спецыяльным госцем — футбольным клубам “Крумкачы”​​, самай беларускамоўнай камандай Вышэйшай лігі чэмпіянату краіны.

Увесь тыдзень уся камунікацыя ў крамах  VPLab Outlet будзе весціся на беларускай мове. Пазітыўная сяброўская атмасфера і сапраўднае задавальненне ад мерапрыемства і роднай мовы гарантаваныя кожнаму!

Інфармацыйны партнёр: кампанія “Будзьма беларусамі!”.

Адрасы крамаў:

ГЦ “Карона”, пр.Незалежнасці, 154, 10:00 – 22:00, +37544 575 13 33

ГЦ “Карона”, вул.Каржанеўскага, 26, 10:00 – 22:00, +37544 565 13 33