Аксана Колб з-за кратаў: Няма ні шкадавання, ні расчаравання

Ад рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб пачалі прыходзіць першыя лісты з СІЗА № 1.


17.jpg

Аксана вельмі ўдзячная ўсім за памяць і падтрымку.

«Са мной усё добра. Я ведала, што гэта рана ці позна адбудзецца, рыхтавалася да гэтага. Няма ні шкадавання, ні расчаравання. Ведаю, што ўсё рабіла правільна ўсе гэтыя гады.

Наогул, здаецца, мне тут значна прасцей і лягчэй, чым вам усім там.

Веру і ўпэўненая, што ўсё нарэшце будзе добра. Інакш і быць не можа».

Аксана піша, што ў яе ўсё ёсць, а мясцовая ежа ёй нават падабаецца.

А вось лістам, паштоўкам і тэлеграмам яна будзе радая: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА № 1. Колб Аксане Мікалаеўне.

Нагадаем22 красавіка, сваякі Аксаны Колб паведамілі, што ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкула 342 часткі 1 Крымінальнага кодэкса — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».


«Новы Час»