23 траўня Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” з творчым візітам наведаюць Стаўбцоўшчыну. На радзіме Якуба Коласа сучасныя літаратары правядуць дзве літаратурныя сустрэчы:
12.00 – СШ імя Якуба Коласа вёскі Мікалаеўшчына
14.00 – СШ вёскі Любкаўшчына
Па традыцыі кампаніі “Будзьма беларусамі!” паміж прысутных навучэнцаў і настаўнікаў будуць праведзеныя конкурсы з памятнымі прызамі.