“Амерыканка”. Пачатак. Прэзентацыі “Палёту над гняздом зязюлі” ў Мінску і Магілёве

05.12.2017 Афіша

“Амерыканка” – новая кніжная серыя, у якой перакладчыкі плануюць публікаваць знакавыя кнігі пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі ў перакладзе на беларускую мову. Дзякуючы краўдфандынгу на платформе ulej.by і мецэнату Ігару Жабароўскаму на волю выпушчаная першая кніга серыі – “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі. Шчыра запрашае на прэзентацыі гэтага знакавага для сусветнай культуры раману!

11 снежня (пн), 18:00 – 21:00

Старт продажаў. Аўтограф-сесія перакладчыка Аляксея Знаткевіча

“Арт-Сядзіба” / symbal.by (пр. Машэрава, 18)

Уваход вольны

Кнігу можна будзе купіць у краме сувеніраў “Сымбаль”, а потым падпісаць у памяшканні “Арт-Сядзібы” ў тым жа будынку. Напачатку аўтограф-сесіі рэдактарка серыі Марыя Мартысевіч і перакладчык Аляксей Знаткевіч больш распавядуць пра серыю, пра пераклад журналістам і аматарам літаратуры.

 

14 снежня (чц), 18:30

Прэзентацыя серый беларускага перакладу (“Амерыканка”, “ПрайдзіСвет”, “Паэты планеты”) і раману “Палёт над гняздом зязюлі” Кена Кізі.

Магілёў, “Кола сяброў” (вул. Чкалава, 16)

Аўтары: Кен Кізі, Артур Конан Дойл, Генрых Гайнэ, Баляслаў Лесьмян

Перакладчыкі: Аляксей Знаткевіч, Ігар Крэбс, Марыя Мартысевіч, Ганна Янкута.

Імпрэза адбываецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Уваход вольны

 

16 снежня (сб), 19:00

“Амерыканка. Пачатак”

Прэзентацыя раману Кена Кізі “Палёт над гняздом зязюлі” і ўсёй кніжнай серыі “Амерыканка”: літаратурна-музычная вечарына.

Прэс-клуб (вул. В. Харужай, 3-601)

 

Аляксей Знаткевіч / Кен Кізі

Сярж Мядзьведзеў / Чак Паланюк

Павал Касцюкевіч / Курт Вонегут

Ігар Кулікоў, Ганна Комар / Чарлз Букоўскі

Вольга Калацкая, Марыя Мартысевіч / Маргарэт Этвуд

Андрэй Хадановіч / Леанард Коэн, Боб Дылан

Саўндтрэк: музыкі гуртоў Scarlett, Clara Venus, Deproverst  (live)

 

Уваход вольны.