я не паэта
о крый мяне… матам
паэзія гэта спорт
паэзія гэта эстрада
паэзія гэта пот
і нясьвежыя швэдры
ня ведаю як каму
а мне тут бракуе паветра
скокі й пырсканьне сьлінай
пад чэргі забойных тырадаў
яна ўсё болей нагадвае
танную клаўнаду
паэзія гэта понт
публіка ставіць балы
перамагае мацнейшы
з трэскам парваўшы залу
яна яшчэ неда-
сканала
дыягназ: хутчэй жывая
але пасярод карнавалу
яе ўрачыста хаваюць
паэзія шоў і сьвята
скокі ды клаўнада
даруйце я не паэта
з такімі раскладамі
усе відэа праекту
інфармацыя аб праекце “Чорна-белыя вершы”
___________
Пра аўтара:
Анатоль Івашчанка – паэт, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў Мінску ў 1981 г. Выкладчык беларускай мовы. Супрацоўнік рэдакцыі часопісу “Дзеяслоў”. Аўтар кніг: “Вершnick”, “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй”.