Магілёўскае Таварыства беларускай мовы 7–9 траўня 2010 г. (субота–панядзелак) ладзіць вандроўку “Па Нарачанскім краі”. Засталося некалькі вольных месцаў.
Падчас падарожжа на камфартабельным аўтобусе мы наведаем Крэўскі замак, старажытную Смаргонь, унікальныя храмы ў Камаях, Солах і Гервятах і шэраг помнікаў архітэктуры і іншых найцікавейшых мясцін Нарачаншчыны. Мы пабудзем і ў мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Францішка Багушэвіча і Міхаіла Клеафаса Агінскага, а таксама пабачым непаўторныя краявіды азёраў Нарач, Свір і ракі Вілія.
Прыкладны маршрут: Магілёў – Мінск – Крэва – Наваспаск – Залессе – Смаргонь – Жадзішкі – Свір – Засвір – Шаметава – Лынтупы – Камаі – Нарач – Міхалішкі – Быстрыца – Варняны – Астравец – Гервяты – Солы – Жупраны – Мінск – Магілёў.
Вас чакаюць:
• змястоўныя экскурсіі;
• добрая і шчырая кампанія;
• беларускамоўнае асяроддзе;
• палаткавы лагер на беразе возера ці рачулкі;
• трохразовае харчаванне ў паходнай кухні;
• смачныя гарбата і крупнік увечары.
Выезд 7 траўня, субота:
з Магілёва – Палац культуры вобласці (былы ДК “Хімвалакно”) – 7.00;
з Мінска – станцыя метро “Магілёўская” (з боку ўезду ў Мінск) – пасля 10.00.
Што ўзяць з сабой у вандроўку:
1. пашпарт;
2. ёмістасць для вады (пляшка, бутэлька), кубак, талерку і лыжку;
3. сурвэткі, ножык;
4. ліхтарык;
5. нажніцы, ніткі з іголкай;
6. зменны абутак і адзежу, парасон;
7. галаўны ўбор і сукенку (жанчынам) для наведвання храмаў;
8. ручнік і купальны гарнітур, мыла, зубную пасту і шчотку.
Кантактныя тэлефоны:
Алег – 388-35-61 (Velcom); 245-64-52 (МТС).