Аповесць Евы Вежнавец «‎Па што ідзеш, воўча?»‎ — у шорт-лісце нямецкай літаратурнай прэміі

‎«Па што ідзеш, воўча?»‎ бярэ новыя вышыні! Галавакружна! Наша Ева Вежнавец і яе перакладчыца на нямецкую Ціна Вюншман — у шорт-лісце Міжнароднай літаратурнай узнагароды! Гэта нямецкая літаратурная прэмія за замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову. Трапіць у кароткі спіс — ужо неверагодна», — паведамляе «Пфляўмбаўм/Pflaŭmbaŭm. Жаночая выдавецкая ініцыятыва».


Вежнавец і ВюншманЦіна Вюншман і Ева Вежнавец на Лейпцыгскім кніжным кірмашы. Фота: Фэйсбук

Прэмія прысуджаецца штогод «‎Домам культуры свету» і фондам «Elementarteilchen» з 2009 года.

Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20000 еўра, а перакладчыкі — 15000 еўра.

Бэстсэлер Евы Вежнавец аповесць «‎Па што ідзеш, воўча?»‎‎ для нямецкамоўнай чытацкай аўдыторыі выдала аўстрыйскае выдавецтва Zsolnay Verlag.

«Трымаем кулачкі за Еву і Ціну! Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Берліне», — гаворыцца ў паведамленні «Пфляўмбаўм/Pflaŭmbaŭm. Жаночая выдавецкая ініцыятыва».

Чытайце яшчэ: Святлана Курс: Што нас уратуе? Толькі любоў