Выдавецтва «Папуры» падрыхтавала і выдала чарговы том з творамі Васіля Быкава. Гэтым разам у кнігу ўвайшлі аповесці «Трэцяя ракета», «Праклятая вышыня» і «Дажыць да світання», піша bellit.info.
Гэтыя аповесці прызнанага майстра ваеннай прозы Васіля Быкава апісваюць асобныя эпізоды з франтавога жыцця савецкіх байцоў. На першы погляд, у іх няма нічога выключнага — такія падзеі дзе-нідзе адбываліся штодня і звесткі пра іх нават не траплялі ў вайсковыя зводкі. Але кожны з герояў узрастае да асабістага подзвігу, які і стане маленькай часцінкай перамогі.
Раней пад адной вокладкай выходзілі аповесці Васіля Быкава «Круглянскі мост», «Абеліск» і «Воўчая зграя», што апавядаюць пра жыццё людзей пад акупацыяй.
Шукайце на wildberries і oz.by, а таксама ў кнігарні «Параграф 45» па адрасе вул. Леаніда Бяды, 45 (Менск).