Апытанне: небяспечныя сітуацыі, якія могуць з вамі здарыцца

16.07.2019 Маё права

У гэтым годзе кампанія “Будзьма беларусамі!” распачала праект “Маё права”, пакліканы дапамагчы дзецям і падлеткам будаваць стасункі са знешнім светам, уваходзіць у “дарослае жыццё” больш асэнсавана, на прынцыпах узаемапавагі, з пачуццём сваёй чалавечай годнасці.

У межах праекта мы сустракаемся з дзецьмі і падлеткамі і абмяркоўваем праблемы, якія іх найбольш хвалююць. Падчас адной з такіх сустрэч мы даведаліся, што вельмі сур’ёзнай праблемай, якая хвалюе дзяцей і падлеткаў, ёсць заляцанні да іх дарослых людзей і пагроза фізічнага гвалту.

Мы звярнуліся да спецыялістаў, каб атрымаць практычныя парады пра тое, як лепей дзейнічаць у небяспечных сітуацыях. Такіх сітуацый, на жаль, можа быць безліч. Для таго каб парады экспертаў мелі больш практычнай карысці, мы звяртаемся да чытачоў нашага сайту, найперш да падлеткаў і іх бацькоў, з просьбай паўдзельнічаць у апытанні з мэтай вызначыць, якія дакладна сітуацыі больш за ўсё Вас непакояць.

Давайце зробім жыццё нашых дзяцей больш бяспечным!