Арнольд Макмілін прэзентуе сваю новую кнігу “Рунь”

Вядомы брытанскі даследчык  беларускай літаратуры Арнольд Макмілін прэзентуе сваю новую кнігу “Рунь”.

makmilin-arnold-run-vokl

У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:

Ганна Кіслыцына

Джым  Дынглі

4 кастрычніка. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Крыху пра кнігу. У сваёй найноўшай манаграфіі брытанскі даследчык беларускай літаратуры прафесар Арнольд Макмілін аналізуе творчасць сарака беларускіх паэтаў самага юнага пакалення на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ ст.

Паводле арганізатараў